Tribuna/Авто/мото/Блоги/Страшная аварыя падчас гонак у Шры-Ланцы – аўтамабіль вылецеў з трасы і заехаў у натоўп гледачоў

Страшная аварыя падчас гонак у Шры-Ланцы – аўтамабіль вылецеў з трасы і заехаў у натоўп гледачоў

У тым ліку загінула і 8-гадовае дзіця.

22 апреля, 01:23
Страшная аварыя падчас гонак у Шры-Ланцы – аўтамабіль вылецеў з трасы і заехаў у натоўп гледачоў

21 красавіка ў Шры-Ланцы праходзіў Fox Hill Super Cross – гонка па перасечанай мясцовасці на тэрыторыі былога ваеннага гарнізона. Спаборніцтва карыстаецца папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў. У гэтым годзе на яе прыйшлі паглядзець больш за 100 тысяч чалавек.

На турніры адбылася трагедыя. Падчас гонкі кіроўца аднаго з аўто не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў натоўп гледачоў:

У выніку аварыі загінулі сямёра, у тым ліку 8-гадовае дзіця. Яшчэ 20 чалавек атрымалі раненні. Гоншчыкі, якія маюць дачыненне да аварыі, арыштаваныя, а спаборніцтвы былі прыпыненыя.

Другие посты пользователя

Все посты