Усе навіны

Хардэн – найлепшы асістэнт сезона 2022/23 НБА, Сабоніс – лідар па падборах

10 красавіка 2023, 16:38

Гулец «Філадэльфіі» Джэймс Хардэн стаў найлепшым асістэнтам сезона 2022/23 НБА.

У сярэднім за матч Хардэн выконваў 10,7 перадач. Другім стаў Трэй Янг з «Атланты» (10,2 перадачы), трэцім – Нікола Ёкіч з «Дэнвера» (9,8).

Лідарам па падборах стаў гулец «Сакрамэнта» Дамантас Сабоніс – 12,3 падбору. Нікола Ёкіч і Яніс Адэтакумба набіралі па 11,8 падбору.

Па перахопах першым стаў Оу Джы Анунобі з «Таронта» (1,9), другім – Джымі Батлер з «Маямі» (1,8), трэцім – Фрэд Ван Уліт з «Таронта» (1,8).

Па блок-шотам першым стаў Джарэн Джэксан з «Мэмфіса» (3,0), другім – Нікалас Клакстан з «Брукліна» (2,5), трэцім – Брук Лопес з «Мілуокі» (2,5).

У рэйтынгах улічваліся гульцы, якія правялі мінімум 70% ад усіх матчаў сезону (г.зн. не менш за 57 матчаў).