Усе навіны

Уладзімір Верамеенка: «У палове выпадкаў, калі «адмазваўся» ад зборнай, я проста падманваў. Усе, хто на мяне крыўдзіўся, няхай крыўдзяцца далей. Перад трэнерамі выбачаюся»

20 красавіка 2023, 09:37

Беларускі экс-баскетбаліст «Цмокі-Мінск» Уладзімір Верамеенка распавёў пра тое, чаму не выступаў за зборную Беларусі амаль 13 гадоў – з 2007-га па 2020 гады.

«У палове разоў, калі я «адмазваўся» ад зборнай, я проста падманваў. Скажу так, што праз 10 гадоў, праз 15-20, можа, я не ведаю калі, у прынцыпе людзі гэтыя забудуцца ўвогуле, хто я такі быў, што я там гэтую зборную прапускаў. Але я паступаў так, як я лічыў патрэбным, як было патрэбна маёй сям'і, майму целу. 

Усе мараць выступаць за зборную, гэта прэстыжна, гэта нацыянальна, але я разумеў, што маё цела, як кажуць, маё здароўе таксама не вечнае. Як яно і здарылася: атрымліваецца, я ў 36 гадоў скончыў. Калі б я ведаў, што я да ста гадоў буду гуляць, то, канешне, я б за зборную гуляў і, можа, выступаў бы за ўсе зборныя свету, калі б у мяне было столькі здароўя.

Зараз разумею, што зрабіў правільны выбар, што не прыязджаў. Таму што ўлетку падлечваўся, быў з сям'ёй. Гэта быў мой шлях. Не кажу, што кожны павінен так паступаць. Я абраў для сябе такі шлях, таму што лічу, што далей жыць таксама неяк трэба. Можа быць, прыязджаючы ў зборную, на гадоў пяць ці на сем раней бы скончыў, маючы якую-небудзь траўму, якая проста не аднавілася б.

Усе, хто на мяне крыўдзіўся, няхай крыўдзяцца далей. Перад трэнерамі я выбачаюся, таму што яны на мяне спадзяваліся, але я спадзяюся, што яны мяне зразумеюць. З Сан Санычам Барысавым таксама размаўлялі – цёплыя адносіны. Я думаю, што яны разумеюць мяне. Як кажуць, гульня гульнёй, а жыць далей таксама трэба працягваць. Гульня калісьці заканчваецца, хлопцы. У кожнага свой выбар, і ён яго робіць. Правільны, няправільны – гэта ўжо вырашаць толькі мне», – сказаў Верамеенка.