Усе навіны

Кацярына Сныціна: «У зборнай шла кідаць да пачатку трэнiроўкi і ад каманды чула: «Сядзь, усе сядзяць, а ты чаго выдурваешся»

5 траўня 2023, 14:57

Экс-баскетбалістка зборнай Беларусі і форвард «Лондан Лаянс» Кацярына Сныціна дала парады маладым беларускім спартсменам.

«Мяне спыталі, што я магу параіць маладым перспектыўным спартсменам з РБ.

Мая парада будзе грунтавацца толькі на асабістым досведзе: будзь іншым.

Здаецца, у беларускім грамадстве заўсёды было непрынята рабіць нешта інакш, вылучацца, верыць у сябе, нягледзячы на ​​знешнія абставіны. Прыслухоўвайцеся да свайго цела і ўласных адчуванняў, шануйце сябе.

Прыклад са зборнай, у самым пачатку маёй кар'еры. Мы яшчэ трэніраваліся ў старой залі «Гарызонт» на Куйбышава, ранішняя трэніроўка, рана, душна, хочацца спаць. І ёсць два варыянты: сядзець разам з усімі на лаўцы і чакаць, пакуль трэнер дасць свісток пра пачатак трэніроўкі, або ісці і кідаць.

Я шла кідаць у той час, як з лаўкі маёй жа каманды чула: «Сныціна, сядзі ты пасядзі, усе сядзяць, а ты чаго выдурваешся».

Вы ведаеце, прымусіць сябе ўстаць і пайсці кідаць – гэта адно намаганне.

А вось не слухаць, што табе кажуць твае ж гульцы, прапускаць іх «падколы» міма вушэй і працягваць рабіць тое, што лічыш патрэбным – гэта зусім іншы высілак!

Быць іншым, гэта цяжэй, але яно таго варта!» — напісала Снытына.