Усе навіны

Кіраўнік баскетбола Расіі Кірыленка: «У чэрвені згуляем таварыскія матчы з жаночай і мужчынскай зборнай Беларусі ў Навагорску»

24 траўня 2023, 19:28

Прэзідэнт Расійскай федэрацыі баскетбола Андрэй Кірыленка расказаў пра будучыя таварыскія матчы з мужчынскімі і жаночымі зборнымі Беларусі.

«Будуць згуляныя таварыскія матчы з камандамі Беларусі. [Галоўны трэнер мужчынскай зборнай Расіі] Зоран [Лукіч] збірае каманду. 9 чэрвеня будуць гуляць мужчыны, 13-га – жанчыны. Абедзве гульні пройдуць у Навагорску, – сказаў Кірыленка.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.