Усе навіны

Трэнер «Мінска» Сухавецкі: «Мы ведалі, што «Лакаматыў» любіць ісці на чужы шчыт, але нічога не змаглі з гэтым зрабіць»

24 студзеня, 23:08

Трэнер «Мінска» Аляксей Сухавецкі даў каментар пасля чарговай паразы ў лізе ВТБ (59:95).

«Найперш віншую «Лакаматыў-Кубань» з перамогай. Мы настройваліся на цяжкае фізічнае змаганне, ведалі, што супернік любіць ісці на чужы шчыт, давіць. Мы казалі пра гэта, але, на жаль, нічога не змаглі з гэтым зрабіць. 19 падбораў на нашым шчыце мы прайгралі, гэта дало дадатковыя ачкі другога шанцу для іх і забрала ў нас шмат сіл.

Мы сёння гулялі без нашага лідара, яго кідкі размеркаваліся на іншых гульцоў. Не ўсё атрымлівалася, ад гэтага такі лік на табло», – сказаў Сухавецкі.