Усе навіны

Сныціна стала трэцяй у гісторыі Еўракубка баскетбалісткай, якая набрала больш за 1200 ачкоў

13 сакавіка, 09:13

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна, набраўшы шэсць балаў за «Лондан Лаянс» у другім паўфінальным матчы Еўракубка-2023/24 супраць «Венецыі», давяла колькасць сваiх ачкоў у турніры да 1203.

Такім чынам, Сныціна стала трэцяй у гісторыі Еўракубка баскетбалісткай, якая набрала больш за 1200 ачкоў. Баскетбалістка правяла 102 матчы ў турніры.

Па ачках за гісторыю беларуска саступае толькі амерыканцы Мішэль Сноу (1218) і Шэй Доран з Ізраіля (1256), якія завяршылі кар'еру.