Усе навіны

Нікола Ёкіч: «Леброн – монстар»

19 красавіка, 17:47

Лідар «Дэнвера» Нікола Ёкіч падзяліўся думкамі пра лідара «Лэйкерз» Леброн Джэймса.

«Гэты хлопец дзіўны. Ён уплывае на гульню рознымі спосабамі, не толькі закідвае. Ён можа закінуць практычна з любой пазіцыі.

Ён монстар. Я яго вельмі шаную. Я вельмі яго паважаю. Я лічу, што ён вельмі добры баскетбаліст, мусіць, адзін з самых найлепшых. Я сапраўды паважаю яго і люблю гуляць супраць лепшых», – сказаў Ёкіч.

Нагадаем, што «Нагетс» сустрэнуцца з «Лэйкерз» у першым раундзе плэй-оф. Першы матч адбудзецца ў ноч на нядзелю, 21 красавіка.