Усе навіны

Кацярына Сныціна: «Вучыцца не вельмі любіла. Калі маці казала, што не пайду на трэніроўку, то я выскоквала з вакна і ішла на яе ў 6 раніцы»

29 красавіка, 15:11

Беларуская баскетбалістка «Лондан Лаянс» Кацярына Сныціна ўзгадала пра сваё дзяцінства.

– Вучыцца я не вельмі любіла. Па хіміі ў мяне ўвогуле двойка была. Я любіла геаграфію, літаратуру, любіла чытаць. Дакладныя навукі былі не для мяне.

Часам мама казала: заўтра ты ня пойдзеш на трэніроўку, бо ў цябе кепскія адзнакі. Мы тады жылі на першым паверсе. Я выскоквала з вакна і ішла на трэніроўку ў 6 раніцы.

Я проста хацела гуляць у баскетбол са сваімі сябрамі і рабіць гэта добра. Тады яшчэ не было жаночага амэрыканскага баскетбола па тэлевізары, і я не ведала, што ён існуе, – сказала Сныціна.