Усе навіны

Дзмітрый Губерніеў: «Мас-старт на ўсерасійскай спартакіядзе беларусы не бягуць – загад Мінспорту РФ… Афігенна мы гасцінныя гаспадары!»

7 лютага, 10:00

Расійскі спартыўны журналіст Дзмітрый Губерніеў у сваім тэлеграм-канале выказаўся пра нядопуск беларускіх біятланістаў да адной з гонак на ўсерасійскай спартакіядзе.

– А вось цудоўнаэ! Мас-старт на біятлоннай спартакіядзе беларусы не бягуць – загад Мінспорту… Афігенна мы гасцінныя гаспадары! Але час яшчэ ёсць усё выправіць! Каб не выглядаць поўнымі дурнямі… – напісаў Губерніеў.