Усе навіны

Смольская стала 39-й па хуткасці на спартакіядзе ў Расіі, прайграўшы лідару амаль пяць хвілін

13 лютага, 18:32

13 лютага на ўсерасійскай спартакіядзе прайшла жаночая індывідуальная гонка. Пасля працяглай паўзы, звязанай з аднаўленнем пасля родаў, у гонцы прыняла ўдзел беларуска Дзінара Смольская. Яна фінішавала на 21-м месцы, дапусціўшы 2 промахі.

Аднак па хуткасці на трасе яна стала 39-й. Смольская прабегла 15 кіламетраў за 44 хвіліны і 16 секунд. Лідар гонкі, расіянка Наталля Шаўчэнка вытраціла на гэтую ж дыстанцыю амаль на 5 хвілін менш. Для гэтага ёй спатрэбілася 39 хвілін і 25 секунд.

Адзначым, што іншая беларуска Ганна Сола паказала ў гонцы 5-ы ход. Яна была на 49 секунд павольней за Шаўчэнку.