Усе навіны

Антон Смольскі: «Шмат мерапрыемстваў у маім раскладзе. Галоўнае з іх – гэта Усебеларускі народны сход»

19 красавіка, 15:49

Прарэжымны беларускі біятланіст Антон Смольскі паведаміў, што прыме ўдзел у так званым Усебеларускім сходзе. Раней спартовец выйграў агульны залік Кубка Садружнасці.

– Калі вярнуўся дадому хацеў выключыць ненадоўга тэлефон, але гэта, вядома, немагчыма. Цяпер шмат мерапрыемстваў у маім раскладзе. Галоўнае з іх – гэта Усебеларускі народны сход, толькі пасля яго будзе адпачынак. Паляцім на мора, – сказаў Смольскі.