Помніце крывавыя траўмы твару ў біятланісткі зборнай Беларусі? Здаецца, усё ўжо ў парадку
Але кар'еру можа скончыць.
На пачатку сакавіка Ірына Лешчанка ў сацсетках апублікавала сваю фатаграфію з разбітым тварам і подпісам «Я любою сваю працу». Відовішча тое сапраўды было з непрыемных. Падобна, што ў выніку падзення спаптсменка счасала падбароддзе і вобласць каля левага вока.
У выніку яна датэрмінова завяршыла сезон. Спартыўнае ТБ паведамляла пра хваробу, а трэнерскі штаб канкрэтыкі не даваў.
Наконт хваробы цяжка нешта сказаць, а вось твар Лешчанкі ўжо ў поўным парадку. На гэтым тыдні яна падзялілася фатаграфіямі – ад пашкоджанняў не засталося і следу:
Гэты сезон для 32-гадовай Лешчанкі атрымаўся пасрэдным: у індывідуальных гонках на расійскіх турнірах ў асноўным былі месцы ў трэцяй дзясятцы, а прызы здараліся толькі ў эстафетах.
Магчыма, бягучы сезон увогуле быў апошнім у прафесійнай кар'еры біятланісткі, чаго не выключае і яе партнёрка па зборнай Ганна Сола:
– Я, вядома, гэтага [завяршэнне карʼеры Лешчанка] вельмі не хачу. [Але] На жаль, дапускаю. Ёй ужо хочацца пабольш быць удома. На эстафетах яна нам вельмі патрэбная. Упэўненая, што калі яна будзе выступаць і нават менш трэнавацца, то гады два зможа быць у добрай форме, – сказала Сола.