Все новости

Брамнік «Ювентуса» Шчэнсны: «Хацеў быць нападаючым, але ў мяне нічога не атрымлівалася»

16 траўня 2023, 15:38

Брамнік «Ювентуса» і зборнай Польшчы Войчэх Шчэнсны распавёў, што, калі пачынаў займацца футболам, хацеў гуляць на пазіцыі форварда.

«Я хацеў быць нападаючым, але ў мяне нічога не атрымлівалася. Мне падабалася гуляць у футбол, але я быў вышэйшы, таму мяне паставілі ў вароты.

Пасля першага ўдалага сэйву я ўжо не хацеў вяртацца ў напад. Насамрэч, я б і зараз хацеў быць нападаючым», – сказаў Шчонсны.