Усе навіны

Пагба мае самы высокі заробак у «Ювентусе», Раб'ё і Улахавіч – у тройцы

7 верасня, 22:24

«Ювентус» паменшыў зарплатны фонд у сезоне 2023/24 на 21 млн еўра ў параўнанні з папярэднім.

Цяпер ён складае 75,1 млн еўра. Найвышэйшы заробак атрымлівае паўабаронца Поль Пагба – 8 млн еўра ў год пасля выплаты падаткаў. Таксама ў тройцы хаўбек Адрыен Раб'ё і нападаючы Душан Улахавіч – па 7 млн еўра.

Раней паведамлялася, што ў «Ювентус» хочуць знізіць заробак Пагба.

Рэйтынг заробкаў у «Ювентусе» на сезон 2023/24:

1. Поль Пагба – 8 млн еўра (10,48 да выплаты падаткаў);

2-3. Адрыен Раб'ё – 7 млн еўра (9,17);

2-3. Душан Улахавіч – 7 млн еўра (12,95);

4. Войчэх Шчэнсны – 6,5 млн еўра (12,03);

5. Алекс Сандра – 6 млн еўра (11,1);

6-7. Глейсан Брэмер – 5 млн еўра (9,25);

6-7. Федэрыка Кьеза – 5 млн еўра (9, 25);

8. Даніла – 4 млн еўра (5,24);

9-10. Даніэле Ругані – 3,5 млн еўра (6,48);

9-10. Аркадзіюш Мілік – 3,5 млн еўра (4,59).