Все новости

Зборная Беларусі U-17 заняла другое месца ў групе і выйшла ў элітны раунд чэмпіянату Еўропы

27 кастрычніка, 18:02

27 кастрычніка зборная Беларусі U-17 згуляла ўнічыю з аднагодкамі з Казахстана (0:0). Такі вынік дазволіў камандзе заняць другое месца ў квартэце і выйсці ў элітны раунд чэмпіянату Еўропы.

Падгрупу выйграла каманда Турцыі, яна набрала 7 балаў. У беларусаў іх 4.

Матчы элітнага раунда пройдуць у сакавіку і вызначаць 15 зборных, якiя далучацца да Кіпра ў фінальным турніры, які пройдзе з 20 траўня па 5 чэрвеня.