Усе навіны

Зборная Беларусі U-17 у элітным раундзе Еўра згуляюць з палякамі, чэхамі і баснійцамі

7 снежня, 14:43

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі U-17 па элітным раундзе чэмпіянату Еўропы-2023/2024.

У групе 8 падапечныя Дзмітрыя Караткевіча згуляюць супраць каманд Польшчы, Чэхіі і Босніі і Герцагавіны.

Нагадаем, элітная частка турніру пройдзе ў Босніі і Герцагавіне 20, 23 і 26 сакавіка 2024 года.

Восем пераможцаў груп і сем каманд, якія занялі другія месцы з найлепшымі паказчыкамі, атрымаюць права на ўдзел у фінальным турніры.