Усе навіны

Дэ Бруйнэ згуляў за «Ман Сіці» упершыню з сярэдзіны жніўня і вызначыўся асістам

7 студзеня, 19:08

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Кевін дэ Бруйнэ вярнуўся на поле пасля траўмы.

Бельгіец выйшаў на замену на 57-й хвіліне ў матчы супраць «Хадэрсфілда» (5:0) у рамках 1/32 фіналу Кубка Англіі. Пасля з'яўлення на полі паўабаронца адразу атрымаў капітанскую павязку.

На 74-й хвіліне дэ Брунэ асіставаў Жэрэмі Доку.

Хаўбэк адсутнічаў з сярэдзіны жніўня, калі з-за траўмы падкаленнага сухажылля быў вымушаны перанесці аперацыю.

Статыстыка дэ Бруйнэ – тут.