Усе навіны

Анчалоці прызнаны найлепшым трэнерам красавіка ў Ла Лізе

29 красавіка, 16:59

Найлепшым трэнерам красавіка ў іспанскай Ла Лізе прызнаны Карла Анчалоці, які ўзначальвае «Рэал», паведамляе афіцыйны сайт турніру.

У красавіку «Рэал» выйграў 3 матчы – у «Мальёркі» (1:0), «Барселоны» (3:2) і «Рэал Сасьедад» (1:0).

Для Анчалоці гэта другі прыз за сезон. Раней яго прызналі найлепшым у жніўні.

«Рэал» займае першае месца ў Ла Лізе. Табліца тут.