Усе навіны

Томас Тухель: «Мне падабалася ў «Чэлсі», Англіі і АПЛ – гэта быў асаблівы час»

8 траўня, 16:40

Галоўны трэнер «Баварыі» Томас Тухель напярэдадні матча ў адказ паўфінальнай стадыі Лігі чэмпіёнаў супраць «Рэала» распавёў, што ён наўрад ці будзе ўзначальваць мюнхенцаў у наступным сезоне і тое, што яму падабалася працаваць у АПЛ.

«Вельмі, вельмі, вельмі малаверагодна, што я буду ў «Баварыі». Я павінен сказаць, што ў нас ёсць пагадненне, на дадзены момант няма прычын сумнявацца ў гэтым пагадненні. Мы занялі такую пазіцыю, ініцыятыва была ад клуба, так і ёсць. Мяне гэта задавальняе.

Я б не хацеў адказваць, але ні для каго не сакрэт, што мне падабалася ў «Чэлсі», мне падабалася ў Англіі і, несумненна, мне падабалася ў Прэм'ер-лізе, гэта быў вельмі асаблівы час, і я яго вельмі добрае памятаю», – сказаў Тухель у каментары для TNT.

У лютым 2024 года «Баварыя» абвясціла, што 50-гадовы нямецкі спецыяліст пакіне клуб у канцы сезона.

Раней журналіст Фларыян Плетэнберг паведаміў, што Тухель можа ўзначаліць «Чэлсі» або «Манчэстэр Юнайтэд».

Томас Тухель быў галоўным трэнерам «Чэлсі» са студзеня 2021 па верасень 2022 года. Разам з лонданскім клубам трэнер выйграў Лігу чэмпіёнаў у сезоне 2020/21.

Матч «Рэал» – «Баварыя» адбудзецца 8 траўня, пачатак а 22:00.