Усе навіны

Артэта, Эмеры, Гвардыёла, Клоп і Іраола – намінанты на званне найлепшага трэнера сезона АПЛ

9 траўня, 15:01

АПЛ прадставіла намінантаў на званне найлепшага трэнера сезона 2023/24.

Сярод кандыдатаў Мікель Артэта з «Арсенала», Унаі Эмеры з «Астан Вілы», Пеп Гвардыёла з «Манчэстэр Сіці», Андоні Іраола з «Борнмута» і Юрген Клоп з «Ліверпуля».

Лепшага абяруць галасаваннем на сайце АПЛ і пасля апытання экспертаў. Пераможцу назавуць 21 траўня.

У мінулым сезоне найлепшым трэнерам прызналі Гвардыёлу.

Табліцу АПЛ можна прагледзець тут.