Усе навіны

Гулец «Нёмана» Васільеў: «Гол у вароты мiнскага «Дынама» – на першым месцы па важнасці ў кар'еры»

9 траўня, 22:29
1

Абаронца «Нёмана» Андрэй Васільеў падзяліўся меркаваннем аб матчы ў адказ 1/2 фіналу Кубка Беларусі супраць мінскага «Дынама» (2:0).

– Спачатку быў розыгрыш кутняга, пасля якога мяч застаўся ў нас. Вяртацца ў абарону не мела сэнсу, трэба было забіваць, каб не пераводзіць гульню ў дадатковы час. Гулжыгіту Алыкулаву ўдалося абгуляць дваіх ці траіх абаронцаў, а мне пасля яго прастрэлу заставалася не патрапіць у сваіх ці чужых гульцоў. У выніку атрымалася вельмі ўдала.

– На якое месца па ступені важнасці ў кар'еры паставіце гэты гол?

– Адназначна на першае.

У мяне была падобная сітуацыя, калі я выступаў за тульскі "Арсенал". На апошняй хвіліне ў кубкавым матчы з «Зенітам» на стадыёне «Пятроўскі» пры ліку 1:2 я аддаў галявую перадачу, мы зраўнялі лік, а ў дадатковы час атрымалі перамогу і выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Расіі. Гэта быў 2014 год.

А зараз я забіў, і мой гол дапамог камандзе выйсці ў фінал.

– Перад матчам ведалі, як завяршылася супрацьстаянне «Тарпеда»-БелАЗ – «Іслач»?

– Не. Я заўсёды канцэнтруюся толькі на сваёй гульні. А іншыя вынікі можна паглядзець пазней у інтэрнэце. Даведаўся, з кім згуляем у фінале, толькі гадзіны ў дзве ночы.

– Святкаванне гала з чым звязана?

– У нас з жонкай 26 студзеня нарадзіўся сын. Ім я і прысвяціў забіты мяч. Для мяне зараз самае важнае – гэта падтрымка жонкі і ўсмешка сына. Няхай ён пакуль маленькі. Але ў будучыні паглядзіць гэты момант, парадуецца за тату, – сказаў Васільеў.