Усе навіны

Артэта пра барацьбу з «Ман Сіці» за тытул АПЛ: «Гэта натхняе і робіць вас лепш, калі вы маеце такі ўзровень апазіцыі»

10 траўня, 18:53

Галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта падзяліўся меркаваннем наконт барацьбы за чэмпіёнства ў АПЛ.

– Мы імкнемся дагнаць і апярэдзіць іх («Манчэстэр Сіці» – заўв.). Гэта наша мэта. Гэта натхняе і робіць вас лепш, калі вы маеце такі ўзровень апазіцыі.

– Выйгрыш Клопам толькі аднаго тытула супраць іх («Манчэстэр Сіці» – заўв.) паказвае, наколькі цяжка гэта зрабіць, праўда?

– Так, гісторыя «Сіці» звязана з выйгрышам трафеяў. Яны прайшлі неверагодны шлях за апошнія 10-15 гадоў. Мы жадаем гэта змяніць. Мы будзем старацца зрабіць усё магчымае для гэтага, – сказаў Артэта.

«Арсенал» займае 1-е месца ў АПЛ, апярэджваючы «Ман Сіці» на 1 ачко, але «гараджане» маюць гульню ў запасе.