Усе навіны

«Ман Сіці» стане чэмпіёнам Англіі, калі пераможа «Вест Хэм»

15 траўня, 09:25

«Манчэстэр Сіці» перамог «Тотэнхэм» у перанесеным матчы 34-га тура АПЛ – 2:0.

Дзякуючы гэтай перамозе каманда Пепа Гвардыёлы ўзнялася на першае месца ў турнірнай табліцы АПЛ.

Пасля 37 тураў у «гараджан» 88 ачкоў.

«Арсенал» Аляксандра Зінчанкі апусціўся на другое месца – 86 балаў.

Калі «Ман Сіці» пераможа ў заключным туры 19 траўня дома «Вест Хэм», то стане чэмпіёнам.

Калі манчэстэрцы страцяць ачкі з «Вест Хэмам», а «Арсенал» пераможа «Эвертан», то чэмпіёнства атрымаюць лонданцы. «Арсенал» будзе вышэй у выпадку роўнасці ачкоў дзякуючы вочным матчам з «Сіці» – 1:0 і 0:0.

Калі «Арсенал» не выйграе ў «Эвертана», то чэмпіёнам будзе «Сіці».