Усе навіны

Клубы АПЛ цікавяцца брамнікам «Лейпцыга» Гулачы

15 траўня, 12:50

Галкіпер «Лейпцыга» Петэр Гулачы трапіў у сферу інтарэсаў клубаў АПЛ, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Нямецкі клуб ужо адхіляў прапанову «Нотынгем Форэст» наконт пераходу гульца ў студзені, але цікавасць да яго з боку каманд АПЛ застаецца моцнай.

Петэр выступае за «Лейпцыг» з лета 2015 года пасля пераходу з «Зальцбурга» за 3 млн еўра. Яго кантракт з клубам дзейнічае да 30 чэрвеня 2025-га. Разам з «Лейпцыгам» ён выйграваў Кубак Германіі ў сезоне 2021/22.

У сёлетняй кампаніі Гулачы правёў за клуб 18 матчаў, у якіх прапусціў 15 галоў, 5 з 18 гульняў згуляў на нуль. Статыстыка і трансферная гісторыя 34-гадовага варатара – тут.