Усе навіны

Тэн Хаг пра магчымую адстаўку: «Адказ на пытанне, які вы так часта задаяце, не змяніўся»

15 траўня, 14:45

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг перад перанесеным матчам 34-га тура АПЛ з «Ньюкаслам» выказаўся наконт магчымай адстаўкі.

«Гэта не тое, што я адчуваю і як бачу гэта. Гэта не той шлях, па якім я іду, каб пачаць круг павагі для фанатаў, не.

Адказ на пытанне, якое вы так часта задаяце, не змяніўся», – сказаў тэн Хаг.

«Манкуніянцы» займаюць 8-е месца ў турнірнай табліцы АПЛ.