Tribuna/Футбол/Блогі/Шкурын атрымаў картку гульца тыдня ад EA, але на фота прыкрыў адну дэталь

Шкурын атрымаў картку гульца тыдня ад EA, але на фота прыкрыў адну дэталь

А яшчэ ўвайшоў у топ-2 сярод беларусаў па рэйтынгу ў гульні.

5 снежня, 13:43
2
Шкурын атрымаў картку гульца тыдня ад EA, але на фота прыкрыў адну дэталь

29 лістапада кампанія EA Sports прадставіла чарговую каманду тыдня ў футбольным сімулятары FC 24. Упершыню ў гісторыі ў яе патрапіў беларускі футбаліст. Ім, як не цяжка здагадацца, аказаўся Ілля Шкурын. Распрацоўнікі гульні зацанілі хет-трык форварда ў вароты «Погані».

Кампанію ў камандзе тыдня беларусу склалі такія зоркі футбола, як нападаючы «Ромы» Паўла Дыбала, абаронца «Ліверпуля» Трэнт Александэр-Арнольд, вінгер «МЮ» Алехандра Гарнача і іншыя:

А 5 снежня прэс-служба «Сталі» апублікавала фота Шкурына з карткай гульца тыдня. На здымку варта звярнуць увагу на дзве рэчы. Першае, гулец апрануты зусім не па надвор'і – у гэты дзень у Мелецы на тэрмометры было тры градусы ніжэй за нуль. Другое – Шкурын трымае руку не проста так, а прыкрывае чырвона-зялёны дзяржсцяг на картцы:

І яшчэ адна цікавостка: дзякуючы трапленню ў каманду тыдня Шкурын увайшоў у топ-2 сярод беларусаў з самым высокім рэйтынгам у серыі гульняў футбольнага сімулятара FIFA (назву FC 24 гульня атрымала толькі сёлета). Больш высокі рэйтынг меў толькі Аляксандр Глеб у FIFA 2003 – 86, FIFA 2005 – 84, FIFA 2006 – 87 і FIFA 2009 – 84.

Але важны момант: Шкурын з рэйтынгам 83 даступны толькі ў Ultimate team – рэжыме гульні, дзе карыстачы збіраюць каманды з нуля. У стандартных рэжымах давядзецца здавольвацца стандартнай карткай Шкурына з рэйтынгам 66:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты