Tribuna/Футбол/Блогі/Драгун хацеў «ушатать мастера» па ММА, але ў выніку атрымаў сам. Мяркуючы па фота, яму някепска дасталася
Фота

Драгун хацеў «ушатать мастера» па ММА, але ў выніку атрымаў сам. Мяркуючы па фота, яму някепска дасталася

«Не трэба біцца з прафесіяналамі».

13 лютага, 13:33
Драгун хацеў «ушатать мастера» па ММА, але ў выніку атрымаў сам. Мяркуючы па фота, яму някепска дасталася

У цяперашняе міжсезонне некаторыя беларускія футбалісты, акрамя непасрэднай падрыхтоўкі да будучага чэмпіянату, актыўна наведваюць трэніроўкі па змешаных адзінаборствах. Вядома, што на такія заняткі ходзяць капітан мінскага «Дынама» Сяргей Паліцевіч і абаронца БАТЭ Руслан Хадаркевіч. Патрэніравацца ў Беларусь заязджаў і экс-гулец мінскага і брэсцкага «Дынама» ўкраінец Аляксандр Наёк.

Ад былых калегаў вырашыў не адставаць экс-капітан БАТЭ Станіслаў Драгун. У сваіх сацыяльных сетках ён падзяліўся відэа, на якім спачатку збіраўся «ушатать мастера», у ролі якога выступіў прафесійны баец ММА Андрэй Адзінцоў:

На наступным відэа ўжо Адзінцоў расказвае, што ад Драгуна застаўся толькі шлем, а сам ён з'ехаў у бальніцу:

Падобна, баец не схлусіў. Мяркуючы па фота Драгуну сапраўды някепска дасталася:

«Не трэба біцца з прафесіяналамі», – падвёў вынік свайго спарынгу Драгун.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты