Tribuna/Футбол/Блогі/«Ні за што»: Мбапэ адказаў на пытанне аб пераходзе ў «Арсенал»

«Ні за што»: Мбапэ адказаў на пытанне аб пераходзе ў «Арсенал»

У Дзяржынску засумавалі 🤪

Аўтар — Pam-pam
17 сакавіка, 13:05
«Ні за што»: Мбапэ адказаў на пытанне аб пераходзе ў «Арсенал»

Нападаючы «ПСЖ» Кіліян Мбапэ адказаў на просьбу заўзятара аб пераходзе ў «Арсенал». Фанат выклаў у сацсетцы відэа з 25-гадовым французам, дзе ён просіць Мбапэ перайсці ў гэты клуб.

«Ні за што, ні за што (смяецца). Чаму? Там занадта холадна», – адказаў Мбапэ.

«Я спрабаваў», – падпісаў відэа заўзятар.

Што ж, надвор'е ў Дзяржынску сапраўды не самае паўднёвае, але не так ужо і холадна для сярэдзіны сакавіка.

Раней паведамлялася, што «ПСЖ» папрасіў Мбапэ не абʼяўляць аб сыходзе з каманды да канца чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў. Чакаецца, што летам футбаліст стане гульцом «Рэала», калі завершыцца ягоны кантракт з парыжанамі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты