Tribuna/Футбол/Блогі/Галы ад брамніка супернікаў i з сярэдзіны поля – у адным матчы правалiлiся два брамнiка «Оршы»

Галы ад брамніка супернікаў i з сярэдзіны поля – у адным матчы правалiлiся два брамнiка «Оршы»

Ляпы на «балоце».

21 красавіка, 17:30
Галы ад брамніка супернікаў i з сярэдзіны поля – у адным матчы правалiлiся два брамнiка «Оршы»

21 красавiка ў трэцiм туры першай лігi быў згуляны пакуль што самы выніковы матч сезона: «Ніва» на выездзе перастраляла «Оршу» 5:3. Такім лічбам паспрыялі ў тым ліку ўмовы надворʼя. Камандам прыйшлося гуляць пад дажджом, які ператварыў аршанскае поле ў, як яго назвала прэс-служба гасцей, балота.

Аднак два прапушчаныя аршанцамі мячы атрымалiся занадта эпiчнымi для любых умоў. Першы заляцеў на 61-й хвіліне пасля вынасу мяча галкіперам «Нівы» Станіславам Ляцко. Цікава, што перад гэтым варатар сам быў блізкі да памылкі – ледзь не выпусціў мокры мяч з рук (адзнака 3:45).

Пасля гэтага аршанцы вырашылі памяняць галкіпера – на поле замест Рамана Краўчанкі, які пусціў за «вушы», выйшаў Андрэй Ігнатовіч. Але замена не спрацавала – праз 15 хвілін пасля выхаду на поле Ігнатовіч выбіваў мяч ад сваіх варот, а той у сярэдзіне поля адскочыў да форварда «Нівы» Арцёма Куратніка, які першым дотыкам паразіў вароты «Оршы» (адзнака 4:31).

«Орша» пакуль без перамог – пасля трох гульняў у каманды адно ачко. У «Нівы» шэсць балаў за такую ж колькасць матчаў. У наступным туры аршанцы адправяцца на выезд да «Макслайна», а «Ніва» прыме «Слонім».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты