Tribuna/Футбол/Блогі/Покер за 35 хвілін?! Гулец «Паперпрама» пакуражыўся ў матчы супраць жодзінскага дубля

Покер за 35 хвілін?! Гулец «Паперпрама» пакуражыўся ў матчы супраць жодзінскага дубля

Галявы дождж з Д2.

Аўтар — Pam-pam
28 красавіка, 18:28
Покер за 35 хвілін?! Гулец «Паперпрама» пакуражыўся ў матчы супраць жодзінскага дубля

Сапраўдны галявы дождж здарыўся ў матчы першай лігі паміж дублем «Тарпеда-БЕЛаз» і «Паперпрамам», галоўным творцам якога стаў гулец гасцей Максім Санец.

27-гадовы нападаючы ўжо на 1-й хвіліне адкрыў лік у матчы, а да 34-й паспеў аформіць покер.

Галявы настрой Санца падтрымалі і партнёры. На 37-й хвіліне Дзмітрый Халімончыкаў дакладна адправіў мяч у далёкі кут брамы.

На 54-й Даніла Вараб'ёў скарыстаўся памылкай брамніка і забіў 6-ы мяч. Так гулец адсвяткаваў свой юбілейны 50-ы матч за «папяровую» каманду.

«Тарпеда» здолела захаваць твар у матчы – Іван Сіўкоў на 75-й хвіліне забіў гол прэстыжу.

Але і на гэтым галы не скончыліся. На 84-й хвіліне 20-гадовы Уладзімір Манаеў няўдала спрабаваў выратаваць свае вароты, а замест гэтага адправіў мяч дакладна ў сетку.

Тоўстую кропку ў гульні паставіў Арцём Жвірбля на 87-й хвіліне.

Пераможны здымак з распранальні таксама быў.

Пасля 4-тураў «Паперпрам» ідзе на 7-м радку турнірнай табліцы з 2 перамогамі. У дубля «Тарпеда» 1 вікторыя і 13-я пазіцыя.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты