Tribuna/Футбол/Блогі/Раналдынью, Крыш, Неймар – вось хто акрамя Шкурына робіць эластыка ў гульні

Раналдынью, Крыш, Неймар – вось хто акрамя Шкурына робіць эластыка ў гульні

Крутая кампанія для беларуса.

Аўтар — Pam-pam
29 красавіка, 18:00
Раналдынью, Крыш, Неймар – вось хто акрамя Шкурына робіць эластыка ў гульні

У матчы супраць «Легіі» беларускі нападнік «Сталі» Ілля Шкурын вызначыўся не толькі чарговым голам (праўда, яго каманда саступіла 1:3), але і эфектным фінтам. Футбаліст змяніў кірунак мяча і пракінуў яго паміж ног абаронцы, якому заставалася толькі штурхнуць беларуса. Праўда, суддзя не ўбачыў парушэння ў гэтым моманце.

Прынята лічыць, што гэты футбольны фокус, які сёння носіць назву «эластыка», шырока вядомым зрабіў бразілец Рывеліна. Стоячы перад супернікам на полі, ён рабіў рух вонкавым бокам ступні, дэманструючы, што збіраецца рухацца ў адзін бок, але калі мяч ужо быў на назе, гулец змяняў становішча ступні і яе ўнутраным бокам рабіў пракід у іншы бок. Вось як гэты выглядала.

Рывеліна ж, які правёў амаль сто матчаў за зборную Бразіліі і стаў з ёй чэмпіёнам свету-1970 (а яшчэ быў адным з улюбёных гульцом «брастаўчаніна» Дыега Марадоны), прызнаваўся, што падгледзеў фінт у форварда «Карынтыанса» Сержыа Эшыга. Той нібыта мог рабіць «эластыка» дзвюма нагамі, прычым і са статычным мячом, і з тым, які рухаецца.

Бразільскі чараўнік Раналдынью не адставаў ад сваіх землякоў. Нападнік часцяком ашукваў такім чынам супернікаў.

А вось як гэты элемент выконваў геніяльны Зубастык Раналда.

Сярод дзейных гульцоў таксама хапае майстроў. Ліянэль Месі рабіў такое ў футболцы зборнай.

Не адстае і яго вечны канкурэнт партугалец Крышціяну Раналду.

Ёсць «эластыка» і ў арсенале паўабаронцы саудаўскага «Аль-Хіляля» Неймара.

А гэта ўжо нападнік «Манчэстэр Юнайтэд» Маркус Рэшфард дэманструе свае скілы.

Негледзячы на поспехі Шкурына, канцоўка сезона для «Сталі» складаецца не найлепшым чынам. У апошніх шасці матчах каманда здабыла толькі тры нічыі без перамог і за чатыры туры да канца ідзе 10-й у табліцы Экстракласы.

Цікава, дзе беларускі форвард будзе дэманстраваць эластыка ў наступным сезоне?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты