Tribuna/Футбол/Блогі/Трылер каманды беларускага трэнера: у фінале прапусцiлi ўпершыню за турнiр – а на 90+10-й запаролi пенальцi

Трылер каманды беларускага трэнера: у фінале прапусцiлi ўпершыню за турнiр – а на 90+10-й запаролi пенальцi

Няўжо гэта «праклён Лiсаковiча»?

4 траўня, 15:04
Трылер каманды беларускага трэнера: у фінале прапусцiлi ўпершыню за турнiр – а на 90+10-й запаролi пенальцi

3 красавіка ў катарскай Досе завяршыўся Кубак Азіі U-23. У фінале Японія гуляла супраць Узбекістана, дзе ў трэнерскім штабе працуе беларускі коўч Міхаіл Ерамчук. Выхадам у вырашальны матч Узбекiстан выканаў сваю галоўную задачу – узяў пуцёўку на АГ-2024.

Перад фiналам каманда згубiла двух важных гульцоў – iх адклiкалi ў клубы па ранейшай дамоўленасцi, – адным з якiх быў экс-абаронца «Энергетыка-БДУ» Абдукадыр Хусанаў. З iм у складзе Узбекicтан нi разу не прапускаў – як i ўвогуле на турнiры да фiнала. Амаль увесь апошнi матч трымаўся лiк 0:0, але ж на 90+1-й японскi вiнгер Фукi Ямадза ўсё ж забiў узбекiстанцам.

Тыя пайшлi адыгрывацца – i на 90+5-й хвіліне японскі абаронца згуляў рукой у сваёй штрафной. Арбітр пайшоў глядзець ВАР i ў рэшце рэшт паказаў на кропку. Сам удар адбыўся ўжо на 90+10-й хвiлiне – але галкіпер японцаў Леа Какуба ўгадаў вугал i адбiў удар. Дзякуючы гэтаму Кубак Азіі адправіўся ў Японію (адзнака 3:28).

А бiў Умаралі Рахманаліяў, якi гуляе за расiйскi «Рубін» – i, здаецца, яго не варта было пускаць да мяча з улiкам таго, якая ў гэтым клубе была гiсторыя з падобным пенальцi. Памятаеце, як у 2022-м беларускi форвард Вiталь Лiсаковiч у форме «Рубiна» пайшоў бiць пенальцi на 90+13-й у сiтуацыi, калi яго ўдар мог выратаваць клуб ад вылету? Але тады Лiсаковiч не трапiў у створ, i казанцы адправiлiся ў Д2. Няўжо на гульцах «Рубiна» нейкi праклён у такiх сiтуацыях?

Што тычыцца цяперашняга Кубку Азii U-23, трэцяе месца i апошнюю пуцёўку на АГ узяў Ірак, які абыграў Інданезію (2:1 д. ч.). Але i Інданезія шанцы паехаць у Парыж не страціла – наперадзе стыкавыя матчы супраць Гвінеi.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты