Усе навіны

Галоўны трэнер «Д'ёнд'ёша» Біро: «Уусік – таленавіты малады брамнік. Разлічваем, што ён надасць стабільнасць камандзе»

29 сакавіка, 20:21

Галоўны трэнер венгерскага «Д'ёнд'ёша» Балаж Біро пракаментаваў пераход у каманду беларускага галкіпера Іллі Усіка.

«Гэта таленавіты малады брамнік, у якога ёсць міжнародны досвед. Разлічваем, што сваёй гульнёй ён надасць стабільнасць нашай камандзе. У апошнія два гады нашай варатарскай лініі не хапала збалансаванай і стабільнай гульні», – сказаў Біро.