Усе навіны

Пяць хакеістаў пакінулі «Магілёў»

28 жніўня, 23:20

«Магілёў» пакінулі пяць хакеістаў Не прайшлі прагляд у камандзе нападаючыя Ягор Краўчанка, Мікіта Качубейнік і абаронца Арцём Пашура. Акрамя таго, «Магілёў» пакінулі Мікіта Шацкі і Міхаіл Сыраежкін.

Краўчанка згуляў у розыгрышы Кубка Салея 5 матчаў. Качубейнік правёў за «Магілёў» у Кубку Салея адзін матч. Пашура ў двух матчах Кубка Салея вызначыўся адной дзейснай перадачай. Шацкі набраў 3 (1+2) ачкі ў 5 сустрэчах Кубка Салея. Сыраежкін правёў тры матчы ў Кубку Салея.