Усе навіны

Данііл Бокун: «У Беларусі былі смешныя ліміты на заробкі. У 2022-м я развозіў ежу ў дастаўцы»

26 красавіка, 14:33

Асістэнт капітана ніжагародскага «Тарпеда» і гулец зборнай Беларусі Данііл Бокун распавёў пра пра падпрацоўку, якая ў яго была з кар'ерай прафесійнага хакеіста.

– У цябе была цытата прыкольная. Год таму, калі ты быў у «Шахцёры», ты сказаў: «У Беларусі ёсць ліміты, заробкі вельмі нізкія». Гэта міф, што хакеісты шмат атрымліваюць?

– Гледзячы дзе і гледзячы з чым параўноўваць. Гэта вельмі філасофскае пытанне. У Беларусі хакеісты адносна хакеістаў КХЛ ці НХЛ атрымліваюць мала. Сапраўды мала. Трэба разумець той факт, што ў хакіста кароткая кар'ера, кароткае жыццё. І ты мусіш за 10 гадоў паспець назапасіць нейкія грошы. Ты не можаш, як, умоўна, людзі ходзяць на працу звычайна, да 60 год сядзець на адным месцы. У 35 – усё, скончыш. Ты мусіш за гэты час паспець зарабіць нейкія грошы. Але ў Беларусі гэтага немагчыма зрабіць. Ну, таму што, сапраўды, у той момант, калі я гэта казаў, былі ўвогуле нейкія смешныя ліміты. Па-мойму, самы высокі заробак у камандзе, які мог быць у сэзоне-2021/22, – ці то 5, ці то 6 тысяч беларускіх рублёў.

– Слухай, ты не нідзе не падзарабляў, улічваючы, што такія грошы?

– Падзарабляў перад тым, як паехаць у ніжагародскае «Тарпеда», таму што ў Салігорску адбыўся нейкі калапс з грашыма, і апошнія пару месяцаў нам заплацілі пражытачны мінімум. Гэта, калі што, рублёў за 300.

Застаецца месяц да таго, як я мушу прыбыць у Ніжні Ноўгарад. Быў турнір у Піцеры «3 на 3», дзе былі гульцы з КХЛ. Там быў нейкі прызавы фонд, і я збіраўся туды паехаць, каб зарабіць грошай на яшчэ месяц падрыхтоўкі да КХЛ. І адбываецца жудасная сітуацыя: у мяне траўма калена – меніск. Мне робяць аперацыю, абследаванне, пакуль паездзіў па лекарах... Застаецца тры тыдні, грошай усё яшчэ няма, зламаная каленка. Я кладуся на аперацыю, яе робяць. І вось пасля я выходжу з лякарні і разумею, што зараз мне патрэбен і рэабілітолаг, а ён каштаваў немаленькіх грошай кожны дзень туды хадзіць. У выніку я ўладкаваўся ў Яндэкс Дастаўку.

Раніцай ездзіў да рэабілітолага, займаўся там да 12-ці, а потым з партфельчыкам ганяў на машыне, развозіў ежу – так пакрываў, у нуль выходзіў. Тут аплаціў, там зарабіў, тут аплаціў.

Проста пайсці, пазычыць у кагосьці грошай – гэта нейкі самы просты варыянт. Трэба спрабаваць саматугам заўсёды. І я не саромеюся нейкай працы, няма дрэннай, сорамнай працы. Любая праца – гэта праца, і калі ў нейкі момант у жыцці даводзіцца, то што рабіць?», – распавёў Бокун.