Усе навіны

Стэфановіч падоўжыў кантракт з «Металургам»

29 красавіка, 15:33

34-гадовы нападаючы Міхаіл Стэфановіч падоўжыў кантракт з «Металургам».

Стэфановіч выступае за каманду з верасня. Правёў 68 матчаў і набраў 43 (20+23) ачкі, у плэй-оф стаў найлепшым бамбардзірам каманды – 10 (5+5) ачкоў у 14 сустрэчах.

Стэфановіч – 6-разовы чэмпіён Беларусі (2017-2021, 2024) і трэці снайпер у гісторыі Экстралігі (252 шайбы).