Усе навіны

20-гадовы Парфянюк пра міжнародны бан: «Больш крыўдна за маладых хлопцаў, якія не могуць пра сабе заявіць»

29 красавіка, 15:50

20-гадовы беларускі абаронца «Куньлуня» Мікіта Парфянюк падзяліўся меркаваннем аб адхіленні беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў.

– Міжнародная федэрацыя хакея працягнула бан на год для нашых зборных. Як успрыняў гэта?

– Удзел у міжнародным узроўні – гэта, вядома, іншае. І больш крыўдна за маладых хлопцаў, якія не могуць пра сабе заявіць. Гэта больш хвалюе. Нам, каб выйсці на ўзровень НХЛ, нам трэба болей. На міжнародным узроўні было б больш шанцаў сябе праявіць, – сказаў Парфянюк.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.