Усе навіны

Мікіта Парфянюк: «Вельмі рады за беларусаў, што ў іх атрымліваецца. Шаранговіч вось памяняў каманду, і гэта дало яму такі зарад»

29 красавіка, 17:58

20-гадовы беларускі абаронца «Куньлуня» Мікіта Парфянюк падзяліўся меркаваннем пра сезон беларускага форварда «Калгары» Ягора Шаранговіча.

– У Ягора Шаранговіча класны сезон. Сочыш за ім?

– Так, сачу. Таксама вельмі рады беларусам, што ў іх атрымліваецца. Ягор вось памяняў каманду, і гэта дало яму такі зарад. У яго пачало атрымлівацца, што вельмі радуе. Трэба толькі працягваць, я лічу, – сказаў Парфянюк.