Tribuna/Хакей/Блогі/Хакеісты, закрываючы сезон, паказалі сваіх жанчын – Баскаў, Касціцын-старэйшы і іншыя

Хакеісты, закрываючы сезон, паказалі сваіх жанчын – Баскаў, Касціцын-старэйшы і іншыя

Зляцеліся на Бузаву.

4 траўня, 06:49
Хакеісты, закрываючы сезон, паказалі сваіх жанчын – Баскаў, Касціцын-старэйшы і іншыя

Нядаўна ў Мінску закрывалі хакейны сезон. Федэрацыя ізноў зладзіла з гэтай нагоды пафаснае мерапрыемства, па традыцыі для сябе – у скандальным рэстаране «Лебядзіны», дзеля якога указам Лукашэнкі быў «адрэзаны» кавалак ад тэрыторыі заказніка.

У якасці сувядоўцы вечара была запрошаная расійская спявачка Вольга Бузава, таксама яна выканала пару песень. На спецыялізаваных сайтах, дзе прапануюць замовіць тую ці іншую «зорку» на мерапрыемства, прайс на Бузаву стартуе ад 27 тысяч долараў, але, магчыма, яна зрабіла рэжымнікам зніжку, бо ў Мінску яшчэ бярэ ўдзел у здымках музычнага праекта на лукашэнкаўскім ТБ.

Многія з удзельнікаў цырымоніі прыязджалі ў суправаджэнні сваіх спадарожніц. Як, напрыклад, расійскі форвард «Нёмана» з беларускім пашпартам Мікіта Рэмезаў:

Або абаронца чэмпіёнскага «Металурга» Раман Дастанка:

Разам са сваёй сям'ёй на мерапрыемства прыбыў і найлепшы гулец «Гомеля» ў мінулым сезоне Герман Несцераў. Сам форвард з жонкай Карынай ішоў да рэстарана «Лябяжы», а вось сын Ярамір падʼехаў на міні-аўтамабілі маркі «Ламбаргіні» – на сапраўдны сёння ў Экстралізе не заробіш:

Разам з жонкай Вікторыяй на цырымонію прыехаў і абсалютны рэкардсмен Экстралігі па матчах (1245), галах (311), асістах (565) і пунктах (876) Аляксандр Жыдкіх:

40-гадовы форвард не збіраецца завяршаць карʼеру. На закрыцці сезона ён абʼявіў пра дамоўленасць з «Хімікам» падоўжыць кантракт. А яшчэ стаў уладальнікам узнагароды за адданасць хакею:

У суправаджэнні жонкі Аляксандры на закрыццё прыехаў абаронца «Гомеля» Павел Воранаў, якога прызналі найлепшым у амплуа па выніках сезона:

Расійскі трэнер Сяргей Пушкоў, які сенсацыйна прывёў «Брэст» да фіналу Экстралігі, прыбыў з жонкай Цінай. Пара распісалася ў 2019-м, калі спецыяліст узначальваў «Нёман»:

Яшчэ некалькі гульцоў «Брэста». Форвард Віктар Боўбель са сваёй спадарожніцай:

Капітан брастаўчан Сяргей Шэлег разам з сям'ёй:

Форвард «Брэста» і найлепшы бамбардзір плэй-оф мінулага сезону Экстралігі Сяргей Маляўка з жонкай Наталляй:

З жонкай Яўгеніяй на цырымонію прыбыў старэйшы з братоў Касціцыных – Андрэй:

Пара распісала ў 2016 годзе. Тады на вяселлі маладых і іх гасцей забаўлялі двайнік Уладзіміра Пуціна, ён жа удзельнік расійскага шоу «Камедзі клаб» Дзмітрый Грачоў, а таксама саліст расійскага поп-гурта «Рукі ўверх» Сяргей Жукаў. У студзені 2020-га ў сям'і нарадзіўся сын Мікіта:

Да Яўгеніі Касціцын-старэйшы быў жанаты на дзяўчыне па імені Таццяна. Ад першага шлюбу ў былога хакеіста засталася дачка. Цяпер Касціцын працуе кіраўніком скаўцкага напрамку ў мінскім «Дынама».

Можна было падумаць, што ў суправаджэнні жанчыны прыбыў і трэнер брамнікаў зборнай Беларусі Андрэй Мезін. Але не – проста на фота ён апынуўся побач з жонкай галоўнага трэнера «Гомеля» Сяргея Стася, якога сватаюць на аналагічную пасаду ў «Юнацтве»:

На закрыцці прысутнічаў і Дзмітрый Баскаў – былы старшыня хакейнай федэрацыі, які мае дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі па палітычных матывах пасля выбараў-2020. У зале лукашыст сядзеў не адзін, а з жонкай Аляксандрай.

Для яе гэта другі шлюб (спярша яна выйшла за вядомага футбаліста Віктара Сокала), для Баскава – таксама не першы. У дзявоцтве жанчына насіла прозвішча Шышко. Яе бацька – былы чыноўнік: доўгія гады ўзначальваў «Брэстэнерга» і быў сябрам лукашэнкаўскага Рады рэспублікі, дзе сёння праседжвае штаны ўжо сам Баскаў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты