Все новости

Аляксандр Апейкін: «Ініцыятар Гульняў краін СНД – Расія, таму асноўныя выдаткі нясе яна»

10 жніўня, 15:40

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін расказаў пра фінансаванне Гульняў краін СНД.

– Многія нашы чытачы, напэўна, і не падазраюць, што ў Гульнях краінаў СНД удзельнічаюць прадстаўнікі краінаў Афрыкі, Азіі, якія да СНД не маюць ніякага дачынення...

– Запрасілі хоць каго, хто мог прыехаць — за кошт арганізатараў. Так што гэта не спорт, гэта нейкі турыстычны злёт, мясцовая спартакіяда. Гледачоў заваблівае на стадыёны інтрыга, барацьба, калі невядома, хто пераможа. А тут няма і гэтага чынніку, няма і ніякага ўзроўню.

Дый з гледзішча маркетынгу яно зроблена вельмі слаба, на ўсіх заашчадзілі. Нейкія раённыя спаборніцтвы, такі ўзровень.

– А хто аплачвае гэтыя гульні з удзелам спартоўцаў Манголіі, Лібану ды Венесуэлы?

– Наколькі я ведаю, расійскі бок. Ініцыятар гэтых гульняў – Расія, таму яна і бярэ на сябе асноўныя выдаткі, – сказаў Апейкін.