Усе навіны

Tribuna адкрывае вакансію Product/Project Manager

29 красавіка, 14:50

Tribuna.com – адна з самых хуткарослых спартыўных digital-кампаній Беларусі. Аўдыторыя нашых праектаў перавысіла 7 мільёнаў карыстальнікаў у Беларусі і ва Украіне, а таксама блізкая да 10 мільёнаў у Францыі, Італіі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Іспаніі і іншых краінах.

Мэта кампаніі – развіццё незалежных медыя і будаўніцтва высокатэхналагічнага прадукта сусветнага ўзроўню ў Беларусі. Палітыка кампаніі – лёгкасць, гнуткасць у прыняцці рашэнняў і менеджменце працоўных працэсаў, што дазваляе імкліва расці і будаваць кар'еру ўнутры кампаній. Для нас важны ўклад кожнага ў працэсе стварэння прадукта, бо наш спецыяліст з'яўляецца экспертам і ўдзельнічае непасрэдна ва ўсіх працэсах.

Разам з аўдыторыяй каналаў расце і наша каманда.

Патрабаванні:

  • досвед працы ў стварэнні анлайн-прадуктаў (web, mobile app) ад 2-х гадоў;
  • веданне рынку спартыўнага медыя свету і цікавасць да спорту;
  • уменне фармаваць ТЗ для тэхнічнай каманды і высокі ўзровень soft skills;
  • праактыўнасць і творчы падыход;
  • уменне працаваць з аналітыкай і разуменнем UI/UX;
  • базавыя веды вэб інструментаў, такіх як Google Analytics, GTM, Firebase, Jira.

Ад вас:

  • удзел у распрацоўцы новых прадуктаў і функцыяналу на сайтах і ў мабільных дадатках Tribuna (Беларусь і заходнія рынкі);
  • напісанне дакументацыі, ТЗ і брыфаў для каманды распрацоўкі і пастаянная камунікацыя з імі;
  • каардынацыя працы каманды і забеспячэнне якаснага працэсу распрацоўкі і вынікаў.

Для вас:

  • Праца ў адной з найлепшых медыйных каманд Беларусі і амбіцыйныя задачы, якія ўключаюць працу з найбуйнейшымі сусветнымі гео;
  • Магчымасць прымяніць веды практычна для вялікай аўдыторыі;
  • Адпачынак 24 дні і гнуткі падыход да бальнічных;
  • Індывідуальны графік (толькі для найлепшых);
  • Выдатны калектыў, які пры жаданні можна не бачыць і працаваць аддалена :)
  • Сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі;
  • Калі ты падзяляеш нашыя каштоўнасці і хочаш хутка развівацца, дасягаць кар'ерных вышынь, любіш займацца і цікавішся спортам – дасылай сваё рэзюмэ на [email protected] з тэмай «Product/Project Manager».