Усе навіны

Новак Джокавіч: «Кажуць, што гульня Алькараса складаецца з элементаў Роджэра, Рафы і маёй. Я б пагадзіўся»

16 ліпеня, 23:20

Серб Новак Джокавіч (№2 АТР) пракаментаваў паражэнне ад іспанца Карласа Алькараса (№1 АТР) у фінале «Уімблдона».

«Людзі казалі пра тое, што ягоная гульня складаецца з пэўных элементаў Роджэра, Рафы і маёй. Я б пагадзіўся з гэтым.

Ён, па сутнасці, узяў лепшае з трох светаў… Я ніколі не гуляў з такім гульцом, як ён», – сказаў Джокавіч.

У матчы, які доўжыўся 4 гадзіны і 46 хвілін, Алькарас атрымаў перамогу – 1:6, 7:6, 6:1, 3:6, 6:4.