Усе навіны

Арына Сабаленка: «Мае цяжкія ўдары ў Мадрыдзе, так бы мовіць, выбіваюць гульцоў»

27 красавіка, 14:35

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала свой старт на турніры ў Мадрыдзе.

«Тое, што тут вышыня, мячы трохі хутчэй вылятаюць. І адскокі вышэй. Мае цяжкія ўдары тут, так бы мовіць, выбіваюць гульцоў. Напэўна, таму ў мяне тут больш перавагі. Ну і проста Мадрыд – прыгожы горад, у ім шмат зеляніны, ён мне трохі нагадвае дом: паркі, смачныя рэстараны. Мне тут душой спакойна і ўтульна. Але сёлета тут холадна, вядома, летась было цяплей», – сказала Сабаленка.