Tribuna/Футбол/Блоги/«У вас што, ######, караоке разам па начах?» Мілеўскi разнёс аматараў у перапынку матча – i яны адыгралiся з 0:2

«У вас што, ######, караоке разам па начах?» Мілеўскi разнёс аматараў у перапынку матча – i яны адыгралiся з 0:2

Жорсткая дапамога.

1 мая, 10:00
«У вас што, ######, караоке разам па начах?» Мілеўскi разнёс аматараў у перапынку матча – i яны адыгралiся з 0:2

У сярэдзіне красавіка Арцём Мілеўскi прыйшоў ва украінскі аматарскі медыяфутбол. Першым для мiнчанiна за каманду IGNIS стаў матч супраць GFOX. Першы тайм Мiлеўскi з партнёрамi прайгралi 0:2. I ў перапынку экс-форвард брэсцкага «Дынама», якому адразу даверылі капітанскую павязку, жорстка разнёс сваiх партнёраў. У сацсетках каманды цяпер апублiкаванае вiдэа – Мiлеўскi i даваў парады, i падазраваў калег у тым, што яны «па начах у караоке ходзяць» – усё гэта з абiльным матам.

Увага! Вiдэа нiжэй змяшчае мат. Строга 18+!

Праз прамову цi не, але IGNIS у другiм тайме адыграўся – матч скончыўся 2:2. А Мiлеўскi паспеў наехаць яшчэ i на арбітра.

А 28 красавіка каманда Мiлеўскага перамагла каманду Rutakorets (3:2). Усе галы можна паглядзець тут.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты пользователя

Все посты