Tribuna/Футбол/Блоги/Кракаў падказаў, як трэба радавацца перамогам сваіх. Беларускі брамнік Чычкан наўрад ці гэта некалі забудзе

Кракаў падказаў, як трэба радавацца перамогам сваіх. Беларускі брамнік Чычкан наўрад ці гэта некалі забудзе

Феерычнае шанаванне «Віслы».

Автор — Pam-pam
3 мая, 17:21
Кракаў падказаў, як трэба радавацца перамогам сваіх. Беларускі брамнік Чычкан наўрад ці гэта некалі забудзе

У чацвер, 2 траўня, на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве адбыўся фінал Кубка Польшчы па футболе. Уладальнікам трафея стала «Вісла», якая з беларусам Антонам Чычканам на браме ў няпростым матчы абгуляла «Пагонь» са Шчэцына.

Для кракаўскай каманды гэты тытул першы за 13 гадоў – эмоцыі гульцоў і гледачоў, якія дабраліся да стадыёна проста зашкальвалі. Шчаслівы футбаліст «Віслы» Шымон Сабчак нават забраўся на адмысловую фанатскую стойку.

Толькі паслухайце, як спяваў стадыён, вітаючы сваіх герояў.

Без традыцыйнага аблівання шампанскім не абышлося.

Антон Чычкан праверыў медаль на трываласць.

Каманда зрабіла шыкоўны здымак cа сваімі з заўзятарамі. Хто першым адшукае Чычкана?

А затым гульцы ўварвалася на пасляматчавую прэс-канферэнцыю галоўнага трэнера Альберта Рудэ, дадаўшы да шампанскага яму на пінжак мясцовага піва.

У распранальні таксама было горача, і мы не ўпэўненыя, што кубак не пацярпеў.

Увесь гэты час заўзятары, якія дабраліся да Варшавы, чакалі каманду, каб яшчэ раз падзякаваць за перамогу.

Пераможны здымак з аўтобусу тых, хто, верагодна, не заснуў пасля ўсіх гэтых эмоцый.

Да Кракава каманда дабралася пасля гадзіны ночы, але ўжо ля стадыёна яе чакалі некалькі соцен заўзятараў.

Аднак сапраўднае вялікае свята зладзілі на наступны дзень, у пятніцу. На галоўнай плошчы горада сабраліся тысячы заўзятараў, каб адсвяткаваць дасягненне.

Каманда выйшла на балкон Суконных радоў проста ў цэнтры плошчы і адкуль спявала разам з тымі, хто прыйшоў.

І рабіла святочныя здымачкі з кубкам.

Проста паглядзіце, як радуюцца мясцовыя.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты пользователя

Все посты