Tribuna/Прочие/Блоги/Вялікае абнаўленне iOS-дадатку «Трыбуны»: процьма футбольнай статыстыкі і магчымасць адключыць рэкламу

Вялікае абнаўленне iOS-дадатку «Трыбуны»: процьма футбольнай статыстыкі і магчымасць адключыць рэкламу

Пампуйце!

Автор — Pam-pam
3 мая, 12:32
Вялікае абнаўленне iOS-дадатку «Трыбуны»: процьма футбольнай статыстыкі і магчымасць адключыць рэкламу

Нашы карыстальнікі ўжо ведаюць, што на «Трыбуне» можна паглядзець найлепшых гульцоў у камандзе і параўнаць іх па розных паказчыках з аднаклубнікамі. Цяпер гэта можна зрабіць і ў дадатку Tribuna.com на iOS. Калi вы па-за межамi Беларусi, пампуйце дадатак проста зараз – ці абнаўляйце да апошняй версіі, калі ўжо карыстаецеся.

Фанаты сваіх клубаў могуць сачыць за тым, як выступаюць іх гульцы, і вызначыць, хто лідары па такіх паказчыках, як галы, асісты, створаныя моманты, дакладнасць перадач, паспяховы дрыблінг і шмат што іншае!

Хто мог чакаць, што Кай Хаверц, які сутыкаецца з пастаяннай крытыкай з часоў «Чэлсі», зойме другое месца ў «Арсенале» па забітых мячах у АПЛ? А адразу за ім будзе ісці Леандра Трасард – гулец, які стаў панічнай пакупкай, калі сарваўся трансфер Міхаіла Мудрыка. Без iх з Букаё Сака, хутчэй за ўсё, «Арсенал» бы цяпер не змагаўся за чэмпіёнства.

З вялікім адрывам першае месца займае Жэрэмі Даку. Навічок «Сiцi» апошнім часам выклікае спрэчкі ў фанатаў АПЛ, але яго паказчык паспяховых абводак у сярэднім за гульню ўражвае – ён другі сярод усіх гульцоў АПЛ. Як думаеце, хто на першым месцы? Выкажыце сваю здагадку зараз, а нiжэй будзе правiльны адказ.

Але у топе можна быць і адзнакай «мінус». Возьмем за прыклад «Чэлсі» (даныя да матча з «Эвертанам»), каб адразу зразумець i іх рэкордную колькасць прапушчаных галоў, і крытыку абароны ў цэлым.

🔷 Часцей за ўсiх былі абыграныя ў «Чэлсі»: Энца Фернандэс, Конар Галахер, Марк Кукурэлья, Мойсес Кайседа

Вось так лёгка па статыстыцы праходзяць цэнтр «Чэлсі». А паказчык пройгрышу асабістых двубояў толькі гэта пацвярджае.

Каб паглядзець больш метрык, перайдзіце ў склад цікавай для вас каманды і націсніце на «Найлепшыя».

Уся статыстыка прадстаўлена статыстычным правайдэрам Opta. Колькасць даступных метрык можа адрознівацца ад каманды да каманды, гэта звязана з тым, што Opta падае больш даных па топ-турнірах і крыху менш па астатніх.

Дык хто ж найлепшы дрыблер у АПЛ? Правільны адказ: Махамед Кудус, гулец «Вест Хэма».

Каб параўноўваць паказчыкі гульцоў не толькі ўнутры каманды, а ў разрэзе ўсіх гульцоў турніру, мы дадалі віджэт «Найлепшыя» і ў статыстыку турніраў. Цяпер можна лёгка дазнацца, хто топы ў тым ці іншым турнiры. Прыклады з самых папулярных:

Лігі чэмпіёнаў (падлік ідзе са стадыі кваліфікацый)

Камандныя трафеі футбаліста

Раней камандныя трафеі гульца былі даступныя толькі карыстальнiкам дадатку на Android, зараз такi функцыянал зʼявіўся і на iOS. Каб даведацца, ці выйграваў штосьці гулец, знайдзіце на яго старонцы раздзел «Карʼера» і праскрольце ўніз да «Трафеі».

Гісторыя траўм футбаліста

Карыстальнікі сайта by.tribuna.com ужо ведаюць, што ў раздзеле карʼеры гульца, апроч гісторыі выступаў за клуб і зборную i трансфераў, можна знайсці і гісторыю траўм футбалiста.

Цяпер абнаўленне закранула iOS-дадатак. Спампаваць новую версію дадатку можна па спасылцы: СПАСЫЛКА

У блоку «Гісторыя траўм» паказана інфармацыя наконт усіх траўм гульца, якiя былі зафіксаваныя правайдэрам Opta. Калі вам цікава ведаць, да якіх траўм схільны гулец і як шмат у сваёй карʼеры ён прапусціў матчаў з-за іх, то вы ацэніце гэта абнаўленне. Вось пару карʼер гульцоў, якіх згубілі траўмы:

Opta мае рознае пакрыццё для розных турніраў. Гэта азначае, што даступнасць і паўната траўм залежыць ад турніру і даўнасці траўмы. Дакладней за ўсё даныя для АПЛ, Ла Лігі, французскай Лігі 1, Бундэслігі.

Віджэт «Пра каманду»

Даўно на сайце «Трыбуны» ёсць магчымасць i даведацца пра такія дэталі наконт каманды:

Турніры, у якіх каманда ўдзельнічае

Колькасць гульцоў у асноўнай камандзе

Сярэдні ўзрост складу

Колькасць зборнікаў і легіянераў

Год заснавання

Выйграныя трафеі

Цяпер гэта стала даступна і ў iOS.

Каб знайсці гэтыя даныя, трэба зайсці на галоўную старонку каманды і праскроліць стужку ўніз.

І не менш важная навіна: у нядаўнім абнаўленні дадатку iOS мы ўвялi магчымасць адключэння рэкламы праз платную падпіску – Tribuna.com Premium. Даступны 7-дзённы бясплатны пробны перыяд, а таксама падпіскі на адзiн месяц і адзiн год.

Пасля абнаўлення дадатка iOS да апошняй версіі ў профілі карыстальнiка вы знойдзеце Premium-падпіску.

Цяпер падпiска Tribuna.com Premium даступная толькі на iOS, але ў хуткім часе абнаўленне зявіцца і для карыстальнікаў Android.

Другие посты пользователя

Все посты