Усе навіны

Беларускі вадналыжнік Шпак пра вяртанне ва Украіну: «Людзі ўсміхаюцца, але ў вачах – стомленасць, пустата. Шукаюць калабарантаў, якіх хапае»

5 чэрвеня, 13:52

Беларускі вадналыжнік Сцяпан Шпак, які з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі вымушана пераехаў ва Украіну, расказаў Telegram-каналу «О, спорт! Ты – мир!» пра свае вяртанне ва Украіну, нягледзячы на вайну ў краіне.

– У пачатку красавіка 2022 года з-за вайны мы з сям'ёй вымушаныя былі пакінуць Украіну, тым больш не было ўмоў для працы, трэніровак. Самі разумееце, які час. Потым у Еўропу выехала і зборная па вадналыжным спорце. Хтосьці пачаў трэніравацца ў Італіі, кагосьці мне ўдалося перавезці ў Польшчу, куды і я перасяліўся. Трэніровачныя зборы пачаліся ў маі, а ўжо потым мы пачалі ездзіць па спаборніцтвах. Толькі ў жніўні 2022-га я вярнуўся ў Дняпро.

– Вы самі разглядалі варыянт, што наогул не вернецеся ва Украіну?

– За амаль паўгода аб'ездзіў палову Еўропы, у нас шмат дзе праходзілі зборы, былі спаборніцтвы. Польшча, Аўстрыя, Грэцыя, Італія… І ўвесь гэты час паступала вельмі шмат прапаноў па працы за мяжой, шмат хто мне раіў заставацца ў Еўропе. Сапраўды, быў здзіўлены, што было гэтулькі прапаноў. У нейкія краіны клікалі трэніраваць дзяцей, нехта прапаноўваў працаваць з нацыянальнай зборнай, недзе казалі, што магу працаваць у якім-небудзь клубе. Прапановы паступалі з Грэцыі, Чэхіі і Партугаліі.

– Чаму адмаўляліся?

– На той момант адчуваў адказнасць перад украінскімі дзецьмі, якіх трэніраваў. Не мог кінуць хлопцаў, якія мне даверыліся. Не мог кінуць у гэты цяжкі час. У Еўропу выехалі два трэнеры, з намі былі дзве каманды – да 14 і да 17 гадоў. Агулам восем дзяцей. Нават нягледзячы на ўсе складанасці, нам удалося дабіцца вельмі класных вынікаў. Напрыклад, на чэмпіянаце Еўропы ў Грэцыі каманда да 14 гадоў заняла другое месца. З-за таго, што сезон, па сутнасці, быў сарваны, падрыхтоўка атрымалася скамечанай, крыху нам не хапіла да перамогі. А вось у асабістых заліках у нас былі проста цудоўныя вынікі. Напрыклад, Дамір Філарэтаў сярод 17-гадовых спартсменаў заваяваў чатыры золата.

– Калі прынялі рашэнне вяртацца ў Днепр?

– Мусіць, пасля чэмпіянату Еўропы ў жніўні. Так, былі варыянты застацца ў ЕўропеЭўропе. Больш за тое, я нават думаў аб вяртанні ў Беларусь, але гэта для мяне быў самы апошні, крайні варыянт. Увесь час сачыў за тым, што адбывалася ва УкраінеЎкраіне. Паглядзеў, што да Дняпра [расейскія войскі] не дайшлі і, у прынцыпе, дайсці ўжо не павінны. Таму можна вяртацца. Адзінае, жонку і дзіця я не забіраў з сабой. Спачатку яны пабылі ў Польшчы, а потым нейкі час жылі ў Беларусі.

– Вам не было страшна вяртацца ў ваенную Украіну?

– Не схаваю, быў пэўны мандраж. Чытаў навіны – шмат чаго дадумваў. Або, напрыклад, калі ў дадатку гучаў сігнал паветранай трывогі (а я нічога на тэлефоне не выдаляў), адразу думаў, што на Дняпро ляцяць ракеты. Але размаўляў з сябрамі, знаёмымі, яны казалі, што жыць, вядома, страшнавата, але Днепрапятроўская вобласць вялікая, краіна таксама немаленькая, таму далёка не факт, што прыляціць у Дняпро.

– Вы вярнуліся ва Украіну праз паўгода. Якое яна зрабіла ўражанне?

– Адразу звярнуў увагу, што памяняліся людзі, якіх сустракаеш на вуліцы. Калі мы толькі-толькі пераехалі ва Украіну, яшчэ да вайны, людзі былі больш адчыненымі, усміхаліся. Цяпер таксама ўсміхаюцца ў большасці сваёй, але ў вачах – сум, стомленасць, пустата. Плюс кожны шукае калабарантаў, якіх ва УкраінеЎкраіне па-ранейшаму хапае. Нават у Дняпры, такое адчуванне, яшчэ ёсць наводчыкі, якія дапамагаюць Расіі. Таму на любога чалавека, які нешта здымае на вуліцы, глядзяць з падазрэннем. Вось што кінулася ў вочы, – сказаў Шпак.