Усе навіны

Экс-галоўрэд «Нашай Нівы» Марціновіч: «Нічога не зможа прыемна ўразіць больш, чым Герасіменя з медалём Ордэна Пагоні Рады БНР»

2 траўня, 10:03

Экс-галоўрэд «Нашай Нiвы» Ягор Марціновіч падзяліўся меркаваннем пра беларускую плыўчыху Аляксандру Герасіменю.

– Калі б дзесяць гадоў таму хоць адным вокам можна было б падгледзець, хто што будзе рабіць ў 2024-м, многае здзівіла б і нават шакавала. Праўда, шмат пад якія змены можна было б падагнаць аргументы кшталту «ну а што вы хацелі, было ж зразумела, што насамрэч ён/яна заўсёды ў душы быў менавіта такім» – прычым няважна, у які бок змяніўся чалавек.

Але бадай нічога не змагло б мяне прыемна ўразіць больш, чым Аляксандра Герасіменя з медалём Ордэна Пагоні Рады БНР, – напісаў Марціновіч.