Все новости

Сухавецкі пра 32-ю паразу «Мінска» запар: «Настройваліся на перамогу, гульцы яе сёння заслугоўвалі, саступілі ў дэталях»

17 сакавіка, 20:26

Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера «Мінска» Аляксей Сухавецкі пракаментаваў паразу ад «Самары» (86:96). – Вельмі настройваліся на перамогу, і гульцы яе сёння заслугоўвалі. Лічу, што мы саступілі ў дэталях. У маленькіх баскетбольных момантах, якія прыходзяць з вопытам. Сёння супернік быў лепей. «Самара» паказала ў патрэбныя моманты добры працэнт трапленняў, але мы былі блізкія сёння да перамогі. Вельмі цікавы другі этап, каманды з большага паказваюць роўныя гульні, таму кожны раз трэба быць гатовым гуляць на перамогу, – сказаў Сухавецкі.